Афіцыйна: чатыры віцебскія класы перавялі на хатняе навучанне, каранціну няма

Афіцыйна: чатыры віцебскія класы перавялі на хатняе навучанне, каранціну няма

У Віцебску на хатняе навучанне пераведзеныя навучэнцы чатырох класаў з трох школаў. Гаворка ідзе пра два першыя, адзін шосты і адзін восьмы класы. 

Раней з'яўляліся звесткі, што на хатняе навучанне пераведзены адзін восьмы клас 44-й школы — 22 вучні.

Дзеці навучаюцца дома. "Камусьці заданні адпраўляюцца па электроннай пошце, праз месэнджары. Але каранцінных мерапрыемстваў у школах Віцебска не праводзіцца", — паведаміў агенцтву БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Педагогі горада працуюць у кантакце з медыкамі. 

Перавод вучняў чатырох класаў на хатняе навучанне Дзмітрый Хома назваў папераджальнымі мерамі. Магчыма, школьнікі кантактавалі з носьбітам віруса. Але пакуль гэта не пацвердзілася, ні ў кога з дзяцей каранавіруса няма.

Як паведамлялася раней, у Беларусі зарэгістраваныя тры выпадкі захворвання на каранавірус. Адна з захварэлых — віцяблянка, яна знаходзіцца ў боксавым аддзяленні інфекцыйнай лякарні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.