Ад каранавіруса ў Кітаі загінула ўжо больш за 1000 чалавек

Ад каранавіруса ў Кітаі загінула ўжо больш за 1000 чалавек

За мінулыя суткі, 10 лютага, ад каранавіруса ў Кітаі загінулі 108 чалавек. Агульная колькасць смяротных выпадкаў — 1016, паведамляе Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая. 

За суткі было выяўлена 2478 новых выпадкаў захворвання, 716 чалавек былі выпісаныя пасля выздараўлення. 

Агулам у Кітаі выяўлена 42 638 выпадкаў заражэння каранавірусам. Шпіталізаваныя 37 726 чалавек, у тым ліку 7333 — у цяжкім стане. Колькасць вылечаных і выпісаных склала 3996 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.