З'явіўся фотаробат падазраванага ў згвалтаванні гомельскай школьніцы
Удзень 12 лістапада невядомы напаў на 15-гадовую дзяўчынку, калі яна вярталася са школы дахаты.
У Гомелі працягваецца пошук мужчыны, які 12 лістапада згвалціў 15-гадовую школьніцу. Ён напаў на дзяўчынку, калі яна вярталася дахаты і праходзіла праз лесапаласу. Над раскрыццём злачынства працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта, аператыўнікі крымінальнага вышуку і іншых служб міліцыі.
Як інфармуе партал tut.by, са слоў пацярпелай быў складзены фотаробат злачынцы.
Падрабязнае апісанне прыкмет падазраванага, а таксама кантакты міліцыі гл. тут.