ЗША павышаюць мытныя пошліны на кітайскія тавары да 125%
Дональд Трамп / АР
ЗША павышаюць мытныя пошліны на кітайскія тавары да 125%. Пра гэта ў сераду заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Паводле яго слоў, зроблена гэта будзе "неадкладна".
"У сувязі з непавагай, якую Кітай праяўляе да сусветных рынкаў", — напісаў прэзідэнт Злучаных Штатаў.
Як вядома, кітайскія тавары ў ЗША з серады абкладаліся пошлінамі ў 104%. Кітай у адказ заявіў, што павышае мытныя пошліны на амерыканскія тавары да 84%. Пекін гатовы "змагацца да канца". Трамп назваў кітайскія дзеянні памылкай.
Дональд Трамп уводзіць 90-дзённую паўзу па павышаных пошлінах для тых краін, якія не адказалі на дзеянні ЗША павышэннем пошлін на амерыканскія тавары (іх больш за 75). У гэты перыяд яны будуць зніжаны на 10%.