Зранку ў чацвер ў Беларусі чакаецца туман
Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/
У чацвер, 18 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +15...+20 градусаў.
Такое ж надвор'е захаваецца і ў пятніцу, 19 верасня. Толькі ўдзень па поўдні Беларусі чакаецца да 23 градусаў вышэй за нуль.
Субота парадуе адсутнасцю дажджоў удзень. Тэрмометры пакажуць ад +18 па паўночным усходзе да +26 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
Прагноз надвор'я на 18 верасня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 18 верасня / Белгідрамет