Знялі з пасады камандзіра мінскага АМАПа

Дзмітрый Балаба / t.me/pressmvd/
Знялі з пасады камандзіра мінскага АМАПа палкоўніка Дзмітрыя Балабу. Ён камандаваў ім з 2015 года. Балабу перавялі на пасаду старшыні Цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства "Дынама". Пра гэтае прызначэнне стала вядома яшчэ напрыканцы студзеня, а цяпер у Мінгарвыканкаме прайшла "цырымонія ўшанавання". Прысутнічаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Дзмітрый Балаба актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях, у тым ліку і ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020-м. Ён — фігурант заходніх "чорных спісаў". Старэйшы сын Дзмітрыя Балабы Арцём таксама служыў у АМАПе.
Восенню 2020-га каля Маладзечна згарэў дом, у якім вырас Дзмітрый Балаба. Яго падпалілі невядомыя.
За "абразу" камандзіра АМАПа затрымлівалі і судзілі людзей. У адным выпадку яго назвалі "гнідай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.