Камандзір мінскага АМАПа ўзначаліў спартовае таварыства "Дынама"

Дзмітрый Балаба
Новым старшынёй цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама" стаў камандзір мінскага АМАПа, палкоўнік міліцыі Дзмітрый Балаба. Пра гэта піша БЕЛТА.
Адпаведнае рашэнне было прынята 29 студзеня ў Мінску на пасяджэнні кіраўнічага складу "Дынама".
Да гэтага цэнтральным саветам кіраваў Ігар Абярэмка.
Балаба знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША з кастрычніка 2020 года за ўдзел у палітычных рэпрэсіях, адвольныя затрыманні і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі (у тым ліку катаванне), а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.