За ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску судзяць былога амапаўца разам з дачкой
Дзмітрый і Лізавета Жарнасек / spring96.org
За ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску судзяць былога амапаўца разам з дачкой. Крымінальную справу Дзмітрыя і Лізаветы Жарнасек з 16 студзеня разглядае суд Кастрычніцкага раёна сталіцы (суддзя — Іна Сівец). Іх абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы.
Па даных BELPOL, 51-гадовы Дзмітрый Жарнесек служыў у АМАПе ў 1990-я, быў кіроўцам у званні малодшага лейтэнанта. У 1997 годзе ён звольніўся на ўласнае жаданне. Апошнім часам працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. У лістападзе 2020-га Жарнасека асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Лізавеце Жарнасек 26 гадоў. Яна жыла ў Мінску.