Жыхару Лунінца за тое, што адкусіў вуха, далі 5,5 гады турмы
Таксама ён мусіць сплаціць пацярпеламу 3 мільёны рублёў маральнага адшкадавання.
І гэта нягледзячы на тое, што траўма была кваліфікаваная як лёгкае цялеснае пашкоджанне, піша газета “Лунінецкія навіны”. Справа ў тым, што калецтва было непапраўным, і знешнасць пацярпелага незваротна папсаваная.
Зламыснік вядомы сваім неспакойным характарам. Аднойчы ён гуляў па горадзе. Заўважыўшы незнаёмага чалавека, спытаў, навошта той прыйшоў на гэту вуліцу. Мужчына адказаў, што тут жывуць яго бацькі, але адказ не задаволіў хулігана, і той палез з кулакамі. Бойка доўжылася ўжо нейкі час, як нападнік раптам пусціў у ход зубы. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, але прышыць вуха не ўдалося. Уся вушная ракавіна была страчаная.
У Пінску будуць судзіць пацыента, які выбіў вока траўматолагу