Жыхарку Століна затрымалі за здымкі расійскай тэхнікі, дасланыя ў ТГ-канал
У Століне за фота- і відэаздымкі расійскай вайсковай тэхнікі затрымалі мясцовую 27-гадовую жыхарку, паведамляе Следчы камітэт.
Жанчына перадавала здымкі тэлеграм-каналу, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
Яна праходзіць як падазраваная паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. За гэта пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.