Жыхарка Гродна незаконна завезла ў Расію садавіны і ягад на 8 млрд
На прадукцыю не было адпаведных дакументаў. Суд спагнаў кошт груза ў даход дзяржавы.
29-гадовая жыхарка Гродна незаконна завезла ў Расію садавіны і ягад на 8 млрд рублёў. Яна з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. У верасні-лістападзе 2014-га вывезла з Беларусі ў Расію 1822 тон грузу без адпаведных дакументаў.
Як адзначае прэс-служба МУС, міліцыя і мытня даведалася пра гэта падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Справу давялі да суда. Рашэннем эканамічнага суда Гродзенскай вобласці кошт груза спагнаны ў даход дзяржавы.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru