Жыхара Барысава затрымалі за адмоўныя каментары пра Пуціна і расійскія войскі
Жыхара Барысава затрымалі за негатыўныя каментары пра Уладзіміра Пуціна і расійскіх вайскоўцаў.
Як паведамляюць праваабаронцы, гэта Вадзім Смірноў, яму 37 гадоў. "Пакаяльнае" відэа з ім ужо з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.
Гэта не першае затрыманне ў Беларусі за крытыку расійскай вайны ва Украіне. З гэтай жа прычыны быў затрыманы, напрыклад, топавы рэдактар Вікіпедыі Марк Бернштэйн, на якога пазней пачалі крымінальную справу.