Жыхар Пухавіцкага раёна прыгнаў з Мінска чужы аўтамабіль сабе на запчасткі
Мужчына нават выклікаў эвакуатар, каб той перавёз аўто са сталіцы.
Мінскія міліцыянты затрымалі 32-гадовага жыхара Пухавіцкага раёна за крадзеж аўтамабіля "Аўдзі".
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", праз інтэрнэт мужчына купіў у Мінску аўтамабіль "Аўдзі-100". Каб давесці да ладу аўтамабіль, яму былі патрэбныя запчасткі. Але купляць іх мужчына не хацеў і таму прыдумаў хітры ход. Ён знайшоў у сталічным мікрараёне Лошыца такі ж аўтамабіль, прыпаркаваны каля праезнай часткі. Потым мужчына выклікаў эвакуатар і папрасіў даставіць аўто да сябе ў Пухавіцкі раён. Там зламыснік зняў з чужога аўто неабходныя запчасткі.
Скрадзены аўтамабіль ужо вярнулі ўладальніку. Зламысніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Фота — minsknews.by