Жыхар Бярозаўскага раёна катаваў даўжнiка, каб вярнуць 400 тысяч рублёў

Бярозаўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 53-гадовага непрацуючыга вяскоўца. Мужчына, як паведамляе БЕЛТА, пазычыў грошы аднавяскоўцу і катаваннямі дамагаўся іх вяртання.

52-гадовы індывідуальны прадпрымальнік мусіў вярнуць 400 тысяч рублёў. За гэта падазраваны збіў даўжніка, зламаўшы яму нос. Потым ён звязаў яму рукі скотчам, нацягнуў на галаву палімерны пакет і перацягнуў шыю шнурам. Пасля гэтага пацярпелы трапіў у лякарню.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за прымус да выканання абавязацельстваў з ужываннем гвалту. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ілюстрацыйнае фота — tltgorod.ru