Журналістам сусветных СМІ паказалі брацкую магілу ў Матыжыне Кіеўскай вобласці
4 красавіка журналістам сусветных СМІ ўкраінскія ўлады паказалі брацкую магілу ў Матыжыне Кіеўскай вобласці. У ёй знайшлі целы старасты Вольгі Сухенка, яе мужа Ігара, сына Аляксандра і яшчэ аднаго чалавека (яго асобу высвятляюць). Сцвярджаецца, што яны былі забітыя расійскімі вайскоўцамі.
Тым часам ва ўсім свеце гавораць пра масавыя забойствы мірных жыхароў у Бучы пад Кіевам. А генпракурор Украіны Ірына Венедыктава заявіла, што ў Барадзянцы (таксама Кіеўская вобласць) сітуацыя з ахвярамі сярод мірных жыхароў яшчэ горшая, чым у Бучы.