Жанчына-інвалід абрабавала ў бальніцы пацыентку і санітарку
Здарэнне адбылося ў Пінску.
Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", пацярпелыя жанчыны звярнуліся да праваахоўнікаў і заявілі аб крадзяжы грошай, якія зніклі ў іх позняй ноччу. Пенсіянерка, якая праходзіць стацыянарнае лячэнне, пазбавілася 320 тысячаў рублёў, а супрацоўніца бальніцы — 240 тысяч рублёў.
Міліцыянты хутка выявілі зламысніцу. Ёй аказалася 40-гадовая пінчанка, інвалід 2-й групы, якая таксама праходзіла лячэнне ў бальніцы. Да моманту затрымання жанчына ўжо паспела патраціць частку скрадзенага.
У дачыненні да затрыманай была распачата крымінальная справа. За крадзедж ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — bymedia.net