Здзівіцеся, але ў Беларусь ідзе спякота. На паўднёвым захадзе будзе больш за +30

Лета

Лета / pixabay.com

Гарачае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у найбліжэйшыя дні, абяцаюць сіноптыкі. Прычына ў цёплых паветраных масах, якія ідуць на Беларусь з Балканскага паўвострава.

На паўднёвым захадзе краіны пацяплее ўжо ў чацвер, 28 жніўня. Там слупок тэрмометра паднімецца да + 29°С. На поўначы будзе прыкметна халадней: днём максімум +18°С.

А ў пятніцу, 29 жніўня, цяпло будзе ўжо ў большасці раёнаў Беларусі, толькі на паўночным захадзе — халаднавата з-за атмасферных франтоў. Максімальная тэмпература днём — ад + 20°C па поўначы да +31°C па поўдні рэспублікі. Па захадзе пройдуць невялікія дажджы, дзе-нідзе прагрымяць навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.