Зброя супраць Лукашэнкі, яна можа быць больш небяспечнай за санкцыі. Меркаванне

Адкрыццё архіваў КДБ — гэта ядзерная зброя супраць рэжыму Лукашэнкі / Euroradio
У ініцыятывы BELPOL ёсць велізарны масіў дадзеных беларускага КДБ, які быў атрыманы ў 2023 годзе. Ён ахоплівае перыяд з канца 20-х гадоў 20 стагоддзя. І гэта сапраўды дзейсная зброя супраць Лукашэнкі і ягонай банды, якая можа дапамагчы знішчыць самы жорсткі рэжым у Еўропе.
Піша Максім Камерэр.
Гісторыя — злапамятлівая асоба, якая да пэўнага часу захоўвае свае скрыні Пандоры, але настае момант, калі яны трапляюць ва ўмелыя рукі і жахі адтуль выцягваюцца вонкі. У такім выпадку асабліва небяспечныя архівы, якія пры першым жа шухеры альбо эвакуіруюцца, альбо знішчаюцца. Ну, ці засакрэчваюцца. Каб камар носа не падтачыў.
Архівы спецслужбаў — гэта наогул тэрмаядзерная зброя. Архівы КДБ Беларусі адносяцца да гэтага ж тыпу. І яны апынуліся ў нашых руках дзякуючы былым сілавікам Беларусі.
Але ёсць праблема. Ініцыятыва BELPOL — гэта не сотні людзей з неабмежаваным фінансаваннем. Гэта людзі, якія ў дадзены момант бачаць сваю працу ў тым, каб фіксаваць бягучыя злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Даводзіць іх да заходніх чыноўнікаў, каб тыя ўводзілі санкцыі.
Таму архіў КДБ ляжыць некрануты ўжо некалькі гадоў. А мог бы працаваць на нашу з вамі перамогу над Лукашэнкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.