Затрыманыя журналісты Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец
Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец / baj.by
Дзікае паляванне сілавікоў у Беларусі не спыняецца. Як піша @mediazona_by, 6 кастрычніка затрымалі журналістаў Аляксандра Лычаўку і Сняжану Інанец. Дзе яны знаходзяцца цяпер, невядома.
Лычаўка вядомы не толькі як журналіст, але і як краязнаўца. Яго жонка Сняжана Інанец цяпер піша для "Анлайнера".