Затрыманы заснавальнік petitions.by Уладзімір Кавалкін

Уладзімір Кавалкін / motolko.com
Уладзімір Кавалкін / motolko.com

Увечары 10 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы заснавальнік праектаў Petitions.by і "Кошт урада" Уладзімір Кавалкін. Пра гэта паведаміла дырэктар Школы маладых мэнэджэраў дзяржаўнага кіравання SYMPA Наталля Рабава.

— Каля 19.30 ён напісаў, што ён у міліцыі, што яго вязуць на Акрэсціна. Ёсць адвакат. Мяркуючы па ўсім, адміністрацыйка, і суд у панядзелак-аўторак, — піша Наталля Рабава.

Прычына затрымання пакуль невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.