Затрыманы падазраваны ў забойстве зніклай мінчанкі
10 кастрычніка ў Ленінскі РУУС сталіцы звярнулася 20-гадовая дзяўчына з заявай пра знікненне сваёй 59-гадовай маці.
"Падазраваны ў здзяйсненні цяжкага злачынства затрыманы, з ім працуюць следчыя. На цяперашні момант ён дае прызнальныя паказанні", — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Мужчына паказаў месца, дзе знайшлі цела загінулай. Прызначаныя экспертызы, высвятляюцца абставіны здзейсненага злачынства.