Затрыманы дырэктар Аршанскага аэрадрома — СМІ

Мікалай Чарвінскі / "Рэспубліка"
Днямі стала вядома пра крымінальную справу на кіраўніка аднаго з транспартных прадпрыемстваў Оршы. Яго вінавацяць у выкарыстанні працы падначаленых для будаўніцтва прысядзібнага дома і лазні.
Паведамляецца, што не менш за 16 работнікаў працавалі на дырэктара нават на выходных — за дзяржаўны кошт. Шкоду прадпрыемству ацанілі ў больш як 92 тысячы рублёў.
Пад апісанне дырэктара, як высветліў тг-канал "Навіны Віцебска", пасуе Мікалай Чарвінскі, народжаны ў 1962 годзе. Гэта палкоўнік запасу, які з 2021 года кіруе аэрадромам "Орша" — філіялам Нацыянальнага аэрапорта. Чарвінскі больш за 30 гадоў адслужыў ва Узброеных Сілах, у запас пайшоў са штаба камандавання Сухапутных войскаў.
У сацсетках Мікалай Чарвінскі апошні раз з'яўляўся 19 жніўня 2025 года, хаця там ён даволі актыўны.
Вельмі верагодна, што менавіта ён і стаў падазраваным па справе аб злоўжываннях службовым становішчам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.