Затрыманы былы барабаншчык гурта Dzieciuki
Аляксандр "Сыр" Сыраежка / budzma.by
Затрыманы былы барабаншчык гуртоў "КальЯн" і Dzieciuki Аляксандр "Сыр" Сыраежка, паведамляе "Наша ніва". Ён трапіў пад "зачыстку", якую сілавікі праводзілі ў Гродне на працягу апошняга месяца.
Музыку паказалі на міліцэйскім відэа. Дакладная дата затрымання і тое, у чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома.