Затрымалі гродзенскага ціктокера, у якога больш за 20 тысяч падпісчыкаў
Затрымалі гродзенскага ціктокера fair.by, у якога больш за 20 тысяч падпісчыкаў, паведамляе "Наша Ніва". Відэа з ім з'явілася на праўладных каналах.
Гродзенца завуць Яраслаў Вялічка, яму 33 гады. Ціктокер працуе плітачнікам-абліцоўшчыкам у "Гродзенскіх электрычных сетках".
На сваёй старонцы ў ціктоку пад нікнэймам fair.by ён запісвае жартаўлівыя ролікі і час ад часу выказвае свае думкі. Таксама Вялічка вядзе сетку старонак для пошуку працы ў Гродна.