Затрымалі гомельскага фермера Ганцэвіча, які вылучаўся ў прэзідэнты ў 2020 годзе

Юрый Ганцэвіч / ТРК "Гомель"
Пад Гомелем затрымалі экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты, фермера і блогера-правакатара Юрыя Ганцэвіча.
Як паведамляюць праваабаронцы "Гомельскай Вясны", затрыманне адбылося ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна. Пасля затрымання Ганцэвіча без догляду засталіся жывёлы, якіх ён гадуе.
Ганцэвіч — мясцовы фермер. У 2019 годзе ён быў кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў. У 2020-м выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары, але не набраў неабходных для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне. Таксама ў тым жа годзе ён удзельнічаў у роліках блогера Сяргея Ціханоўскага.
Пазней Ганцэвіч таксама заняўся блогерствам. Калі ў Беларусі ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі, ён заняўся правакацыямі ў інтэрнэце, каб караць іншых удзельнікаў анлайн-гутарак і спаганяць з іх грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.