Затрымалі бабруйскага ціктокера "У меня вопрос"
У Бабруйску затрымалі вядомага ціктокера "У меня вопрос", паведамляюць праваабаронцы.
Паводле папярэдніх звестак, Андрэя Бяляўскага забралі проста з працы.
У сваім акаўнце на TikTok ён разважаў на грамадска-палітычныя тэмы і меў 107 тысяч падпісчыкаў. Апошні па часе ролік быў прысвечаны дзяржпрапагандысту Рыгору Азаронку і вайне ва Украіне.