Затрымалі адміністратарку закрытага тг-чата, у якім абмяркоўвалі бытавыя пытанні
"Пісалі пратэсную інфармацыю" / pixabay.com
Затрымалі адміністратарку закрытага тг-чата "ДС Грушевский квартал", у якім абмяркоўвалі бытавыя пытанні членаў таварыства ўласнікаў. Аднак на відэа сілавікоў затрыманая кажа, што некаторыя яго ўдзельнікі "пісалі пратэсную інфармацыю". Пра сябе яна адзначыла, што пісала ў тг-каналах "негатыўныя каментары" пра міліцыянераў.
Затрыманне праводзіў ГУБАЗіК. Паведамляецца, што затрыманая жанчына працуе ў агенцтве нерухомасці. Сілавікі пішуць, што "вырашаецца пытанне пра ўзбуджэнне шэрагу крымінальных спраў".