Замежнік ледзь не купіў казіно ў Магілёве па чужой картцы
Следчы камітэт расследуе чарговую крымінальную справу з пластыкавымі карткамі.
Беларускі бізнесмен армянскага паходжання за тры месяцы паспеў скрасці мільярд рублёў з замежных рахункаў. А ў красавіку ён ледзь не купіў за чужыя грошы казіно ў Магілёве. Гэта была апошняя махінацыя прадпрымальніка.
Як інфармуе партал tut.by, 38-гадовы ўраджэнец Ерэвана ў Беларусі займаўся ігорным бізнесам, валодаў казіно ў Брэсце. Аднак легальнага бізнесу яму падалося мала і мужчына купіў некалькі падробных банкаўскіх картак, прывязаных да рахункаў кліентаў банкаў у Аўстраліі і ЗША. Грошы замежнікаў ён пераводзіў у даход свайго казіно. Са студзеня да сакавіка абвінавачаны паспеў скрасці з картак больш за мільярд рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, у красавіку бізнесмен грашыма з чужых картак спрабаваў аплаціць здзелку па куплі-продажу казіно "Ва-банк" у Магілёве. Грошы ён пералічыў, але здзелка не была завершаная, паколькі махляра затрымалі праваахоўнікі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "крадзеж маёмасці шляхам ўвядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, спалучаны з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры і мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі".
Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Фота — ria.ru