Заканчваецца віза, але закрылі мяжу? МУС Польшчы: заставацца нельга
 
  Закрытая мяжа ў Тэрэспалі / Еўрарадыё
Прынятае распараджэнне аб закрыцці памежнага руху з Беларуссю не вызваляе грамадзян Беларусі ад абавязку выконваць законы, што датычацца знаходжання на падставе дзейнай візы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
І нагадала:
— Пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы незаконнае знаходжанне ў Польшчы можа прывесці да прыняцця рашэння аб абавязку вяртання, якое накладае забарону на паўторны ўезд на тэрыторыю Польшчы і ў Шэнгенскую зону на тэрмін ад 6 месяцаў да 5 гадоў.
11 верасня, у сувязі з вучэннямі "Захад-2025", Польшча закрыла ўсе памежныя пераходы ў Беларусь. Калі мяжу адкрыюць — невядома.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
