Забаўная прырода: камічныя фота жывёл-пераможцаў Comedy Wildlife 2024
Вынікі конкурсу на самае смешнае фота жывёл з дзікай прыроды за 2024 год / comedywildlifephoto.com
Сайт Comedy Wildlife падвёў вынікі конкурсу на самае смешнае фота жывёл з дзікай прыроды за 2024 год.
Тут вы ўбачыце вавёрку, якая захраснула ў дупле; рыбу, якая ляціць за арлом; няўдалае прызямленне птушкі і шмат іншага, што абавязкова выкліча ў вас усмешку.
Дарэчы, новыя заяўкі пачнуць прымаць ужо ў сакавіку 2025 года. Гэты бясплатны конкурс адкрыты для ўсіх — ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў. Магчыма, гэта ваш зорны момант!
Рыжая вавёрка, што нырае ў дупло дрэва / Milko Marchetti
Жабка ў бурбалцы. “Падчас здымкі каля сажалкі я заўважыў жабку з галавой у бурбалцы, што нагадвала звон на дрэве” / Eberhard Ehmke
Няўдалае прызямленне рачной крачкі. “Галава крачкі ўдарылася аб камень падчас спробы прызямліцца” / Damyan Petkov
Нечаканы абмен ролямі. “Кожная змораная рыба таксама мае патрэбу ў адпачынку, палюючы на белагаловага арлана” / Przemyslaw Jakubczyk
Совы, якія цалуюцца. “Нашы бацькі часам нас збянтэжваюць, і, здаецца, гэта датычыць і соў. Было вельмі весела назіраць, як дзве савы спрабуюць пабыць сам-насам, пакуль іх птушанё стаіць побач з усмешкай” / Sarthak Ranganadhan
Нязграбная ўсмешлівая жаба. “Я захапіўся фатаграфіяй у 10 гадоў, а з узростам пачаў здымаць дзікую прыроду. Гэтай узнагародай я ганаруся больш за ўсё, бо яна натхняе мяне працягваць прыцягваць увагу да дзіўных рэптылій і амфібій” / Kingston Tam
Раскажу табе сакрэт. “Маленькі янот шэпча сакрэт сваёй маці” / Jan Piecha
Хованкі. “Гепард выглядаў так, быццам збіраецца крыкнуць: "Гатовыя ці не, я іду!" / Leslie McLeod
Ты жартуеш? “Два марскіх коціка смяюцца адзін з аднаго” / Marti Phillips
Банда з чатырох. “Гэтыя пінгвіны выглядалі так, быццам збіраюцца наладзіць пінгвінскую разборку” / Ralph Robinson
Рок-зорка. “Самцы веерападобных яшчарак у Індыі раздуваюць шыю, каб прыцягнуць самку ў гарачы сезон” / Sanjay Patil
Мафіёзны бос. “Гэта выглядала так, быццам ён курыць цыгару і выглядае як сапраўдны мафіёзі” / Takashi Kubo