"— За што былі сюды дастаўленыя? — За шкірку"
У Гомелі сілавікі затрымалі шматдзетную маці Юлію Ганісеўскую.
Як паведамляюць праваабаронцы, ёй інкрымінуецца арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Нібыта яна дасылала фота і відэа з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі на "экстрэмісцкія каналы".
У ГУБАЗіКу паспрабавалі зняць "пакаяльнае відэа" з Юліяй, але нешта пайшло не так...
Актывістка смяялася з пытанняў сілавікоў, а часам проста здзеквалася з іх. На пытанне "За што былі сюды дастаўленыя?" гамяльчанка адказала: "За шкірку".