За перавышэнне хуткасці ДАІ аштрафавала беларуса, які сядзіць у калоніі

Кіроўца, ілюстрацыйнае фота

Кіроўца, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Пра цікавы выпадак паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Дзяржаўтаінспекцыя выпісала штраф беларусу за перавышэнне хуткасці. Здарэнне адбылося ў снежні 2021 года.

Мужчыну аштрафавалі на 256 рублёў (8 базавых велічыняў на той час). Але выявілася, што ён у той момант адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Пракуратура вынесла пратэст з улікам таго, што вінаватасць мужчыны не была дакладна пацверджаная доказамі.

"Тэрытарыяльным аддзелам ДАІ пратэст намесніка пракурора раёна задаволены — пастанова ў справе аб адміністрацыйным правапарушэнні скасаваная, а справа — спыненая", — канстатавалі ў пракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.