За перадачу рэчаў у калонію ў Ваўкавыску судзілі жанчыну
Суд, ілюстрацыйнае фота / t.me/racyja/
У судзе Ваўкавыскага раёна 6 лістапада прайшоў адміністрацыйны суд над жанчынай, якая перадала рэчы ў калонію. Для беларускай хронікі апошніх гадоў абвінавачанне выглядае даволі экзатычна.
Як піша тэлеграм-канал "Права маю", падсудную завуць Наталля Палюховіч. Яе судзілі паводле арт. 25.10 КаАП "Перадача прадметаў або рэчываў асобе, якая змяшчаецца ў папраўчай установе".
Вынік суда не вядомы.