За паўгода беларусы атрымалі з-за мяжы паўмільярда долараў
Асабістыя пераводы, атрыманыя грамадзянамі Беларусі з-за мяжы, склалі амаль 510 мільёнаў долараў.
Гэта на 27,7% больш, чым у аналагічны перыяд 2012 года, паведамляе АФН са спасылкай на статыстычную справаздачу Нацбанка.
Паступленні ад аплаты працы склалі каля 300 мільёнаў долараў. Акрамя таго, у першым паўгоддзі 2013 года грашовыя пераводы працуючых склалі каля 230 мільёнаў долараў.
А асабістыя пераводы, выплачаныя за мяжу сёлета ў першым паўгоддзі, склалі менш за 69 мільёнаў долараў. У параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года яны павялічыліся на 6%.
Фота — prokredity.com