За красавік адмоўнае сальда Беларусі павялічылася яшчэ на 600 мільёнаў долараў

Корабли в порту

Свежыя дадзеныя ад Белстата / pixabay.com

Адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі за красавік вырасла больш чым на 600 мільёнаў долараў — з 1,6 млрд па выніках трох месяцаў да амаль 2,3 млрд долараў. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

У студзені–красавіку 2025 года знешнегандлёвы абарот таварамі склаў 27,04 млрд долараў.

Экспарт у структуры тавараабароту склаў 12,39 млрд, імпарт — 14,65 млрд долараў.

Нарастаючыя праблемы ў гандлі могуць прывесці да дэвальвацыі беларускага рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.