За карупцыю сёлета ў Беларусі асудзілі больш за 300 чалавек

Хабар, ілюстрацыйнае фота / Fotolia / staras
За першае паўгоддзе 2025-га ў Беларусі за карупцыю асудзілі 304 чалавек. Гэта на 7,3% менш, чым за такі ж перыяд 2024 года, адзначае прэс-служба Вярхоўнага суда.
Толькі каля 28% з іх былі асуджаныя на пазбаўленне волі.
260 чалавек пазбавілі права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю, аднак толькі для васьмі гэта была асноўная мера пакарання. 10 чалавек пазбаўленыя вайсковага ці спецыяльнага звання.
Штрафы прызначылі 253 асуджаным. Асноўным пакараннем гэта было толькі для аднаго чалавека.
104 чалавекі атрымалі адтэрміноўку пакарання, 20 — умоўнае непрымяненне.
Абмежавання волі атрымалі 87 чалавек, прычым сямёра — з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і 80 — без накіравання ("хатняя хімія").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.