За 6 дзён да Новага года ў Брэсце тэмпература была +12 (фота)
Еўрарадыё заўважыла на вуліцах Брэста хлопца ў футболцы з кароткім рукавом.
У зімовай вопратцы разгульвалі толькі найбольш кансерватыўныя брэстаўчане. Большасць апранутая па-восеньскаму, а малады чалавек на фота дык і ўвогуле вырашыў: сонца, цёпла — чым не вясна!
Экстрэмальна цёплае надвор’е захаваецца ў Брэсце на бліжэйшыя дні. На выходныя крыху пахаладае — удзень да +7, уначы на градус ніжэй. І толькі на Новы год рэзка пахаладае да нуля.