За 4 скрадзеныя бюстгальтары — 2 гады калоніі строгага рэжыму


Высветлілася, што мужчына быў у стане наркатычнага ап'янення. Дарэчы, раней ён ужо быў асуджаны і неаднаразова — за крадзяжы, рабунак і хуліганства.



Суд прызнаў зламысніка вінаватым "у замаху на абрабаванне" і асудзіў яго на два гады зняволення, а таксама на прымусовае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі, паведамляе сайт intex-press.by.