За 30 гадоў плошчы пад бульбу ў Беларусі скараціліся ў 4,5 разы

Бульба

Бульба / sb.by

За 30 гадоў плошчы пад бульбу ў Беларусі скараціліся ў 4,5 разы. У 1992 годзе яе сеялі на 779 тысячах гектараў. А ў 2022 годзе — усяго на 173,4 тысячы гектара.

Вытворчасць пры гэтым упала з 8,98 млн тон у 1992-м да 3,86 млн тон у 2022-м — у 2,3 раза. Падзенне не такое заўважнае, як па плошчах пасеваў, бо ўраджайнасць за гэты час вырасла — са 115,3 цэнтнера з гектара, да 222,5 ц/га.

У пераліку на кожнага чалавека ў Беларусі летась выраблялі 341 кг бульбы. У 2023-м было значна больш: 438 кг. Падзенне вытворчасці разам з нарошчваннем экспарта ў Расію справакавала мінулай зімой сапраўдны дэфіцыт бульбы.

А паводле статыстыкі, якая ёсць на гэты момант, сёлетні ўраджай не дужа адрозніваецца ад мінулагодняга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.