Ураджай бульбы ў Беларусі абяцаюць на 30% большы, чым летась

Бульба, ілюстрацыйнае фота

Бульба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сёлета сельгасарганізацыі і фермеры разлічваюць сабраць каля 1 мільёна тон бульбы. Гэта на 30% больш, чым у 2024 годзе.

Такія лічбы назваў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, перадае БЕЛТА. Асабліва чыноўнік падкрэсліў, што ўнутраны рынак будзе цалкам забяспечаны "баршчавым наборам": морквай, буракамі і цыбуляй.

Мінулай зімой многія беларускія крамы засталіся без бульбы. На гэта паўплываў не толькі невысокі ўраджай, але і фіксаваныя дзяржаўныя цэны на куплю гэтай сельскагаспадарчай прадукцыі. У выніку шмат хто з вытворцаў імкнуўся прадаць бульбу ў Расію, дзе таксама быў неўраджай, але дзяржава не абмяжоўвала закупныя цэны. У выніку ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў дэфіцыце бульбы абвінавацілі фермераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.