З Варшавы ў Мінск будзе курсіраваць новы цягнік

З Варшавы ў Мінск будзе курсіраваць новы цягнік

У Польшчы збіраюцца пусціць новы цягнік у Мінск. Польскі ўрад плануе падвоіць лічбу пасажыраў міжнародных цягнікоў. Для гэтага будуць зніжацца цэны на квіткі, павялічыцца колькасць цягнікоў, якія курсіруюць у замежжа. На гэтыя мэты польскі ўрад выдаткоўвае 523 млн злотых (больш за 130 млн долараў), інфармуе сайт fly4free.pl.

Плануецца, што новыя цягнікі будуць курсіраваць таксама ў Берлін, Прагу, Браціславу, Кіеў, Маскву і Вільню.