З метро Сант'яга эвакуявалі 50 тысяч чалавек

Чылійскія СМІ інфармуюць, што ратавальнікі эвакуявалі каля 50 тысяч чалавек. Між тым ва ўрадзе краіны ўпэўненыя, што колькасць народу была большай як мінімум удвая, перадае РБК

Прычыны збою пакуль не вядомыя, але мясцовыя ўлады ўжо заявілі пра гатоўнасць правесці расследаванне інцыдэнту. 

Збой адбыўся ў сераду ў вячэрнюю гадзіну пік. Рух цягнікоў быў адноўлены праз некалькі гадзін.

Фота — orange-puzzle.livejournal.com