З мемарыяла ў Індыі скралі прах Махатмы Гандзі
З мемарыяла ў штаце Мадх'я-Прадэш у Індыі скралі прах Махатмы Гандзі, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Адбылося гэта ў дзень адзначэння 150-годдзя з дня яго нараджэння.
Гандзі быў лідарам і ідэолагам індыйскага нацыянальна-вызваленчага руху, арганізоўваў масавыя негвалтоўныя акцыі супраціву. Ён быў забіты ў 1948 годзе. Яго крэміравалі. Прах падзялілі на некалькі частак, адна з іх і захоўвалася ў згаданым мемарыяле.
Вандалы не толькі скралі прах, але і напісалі на мемарыяле "здраднік нацыі". Такое маглі напісаць радыкальныя індуісты, якія не згодныя з тым, што Махатма Гандзі выступаў за адзінства і прымірэнне індуістаў з мусульманамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.