З 1 ліпеня ў Беларусі спыняецца прыём банкнот наміналам 50 рублёў
Пры ўсіх відах плацяжоў.
У Беларусі з 1 ліпеня спыняецца прыём банкнот наміналам 50 рублёў узору 2000 года пры ўсіх відах плацяжоў. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, з сённяшняга дня банкі і суб'екты гаспадарання спыняць выдачу гэтых банкнот фізічным асобам, у тым ліку і ў якасці рэшты.
У суб'ектаў гаспадарання банкі будуць прымаць 50-рублёвыя банкноты да 1 верасня 2015-га.
Брэсцкую крэпасць на купюры не вернуць
Абмен банкнот наміналам 50 рублёў будзе праводзіцца без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання з 1 ліпеня да 31 снежня ў Нацыянальным банку і банках краіны. З 1 студзеня 2016-га абмен будзе здзяйсняцца толькі ў Нацбанку (да 30 чэрвеня 2016 года).