YouTube і Netflix зменшаць якасць трансляцыі ў Еўропе

YouTube і Netflix зменшаць якасць трансляцыі ў Еўропе

Платформы Netflix і YouTube зменшаць якасць трансляцыі ў Еўропе, паведамляе svaboda.org. Прычына — жаданне пазбегнуць нагрузкі на інтэрнэт у сувязі з тым, што мільёны еўрапейцаў цяпер шмат глядзяць відэа дома. З-за распаўсюду каранавіруса шмат людзей працуюць дыстанцыйна, а не ў офісах, як раней. Еўрапейскія тэлекамунікацыйныя правайдэры сведчаць пра рэзкае павелічэнне трафіку.

Еўракамісар унутранага рынку і лічбавай эканомікі Цьеры Брэтон нядаўна заклікаў стрымінгавыя платформы знізіць якасць відэаролікаў. На яго думку гэта дапамагло б прадухіліць калапс інтэрнэту. Netflix збіраецца пачаць зніжаць хуткасць перадачы дадзеных на працягу месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.