Яшчэ трое затрыманых на мяжы пасля праверак тэлефонаў
Беларусь за калючым дротам / delfi.lt
Беларускія праваабаронцы паведамляюць пра яшчэ траіх затрыманых на мяжы пасля праверак тэлефонаў. Дваіх мужчын арыштавалі на 10 сутак, а аднаго — на 6 сутак. Іх усіх прызналі вінаватымі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Вядома, што затрыманні і суды прайшлі ў лютым. Супрацоўнікі мытні правяралі людзей у прапускных пунктах "Беняконі" і "Брэст-Тэрэспаль".