Затрымлівалі беларуску, якая вярнулася на радзіму з Літвы
Затрыманне жыхаркі Нароўлі / Кадр з відэа
Затрымлівалі беларуску, якая вярнулася на радзіму з Літвы. Гэта жыхарка Нароўлі Таццяна Арахоўская, піша @mediazona_by.
Сілавікі прымусілі жанчыну расказаць на відэа, што яна ў адной з сацсетак пакінула каментар з "абразай прадстаўнікоў улады". Супраць яе распачатая крымінальная справа. Жанчыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Пост пра затрыманне апублікаваў тг-канал, блізкі да сілавікоў.