Яшчэ адзін беларус загінуў на вайне ва Украіне. Ён ваяваў на баку Расіі
Яшчэ адзін беларус загінуў на вайне ва Украіне. Ён ваяваў на баку Расіі.
Праект "Не чакай мяне з Украіны" паведаміў пра гібель 27-гадовага Аляксандра Раманенкі. Ён родам з Вілейкі.
"Кіберпартызаны" раней уключалі яго ў спіс расійскіх наймітаў, аднак пра яго смерць дагэтуль вядома не было.
Старонкі мужчыны ў сацсетках не абнаўляюцца, а яго (відавочна, ужо былая) жонка Арына вярнула сабе дзявочае прозвішча і пазначыла ў раздзеле "Сямейнае становішча", што "адкрыта для зносін".
Паводле іх профіляў, у пары быў агульны дзіця.
Аляксандра Раманенка загінуў, ваюючы за Расію