Яшчэ 16 вязняў выйшлі на волю па памілаванні

Расцяжка "Свабоду палітвязням!", ілюстрацыйнае фота

Расцяжка "Свабоду палітвязням!", ілюстрацыйнае фота / bchd.info​

Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 16 чалавек. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Адзначаецца, што сярод памілаваных — асуджаныя, якія ўчынілі розныя злачынствы, у тым ліку палітвязні. Усе яны напісалі прашэнні аб памілаванні.

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх — старэйшыя за 50 гадоў. У дваіх ёсць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. Дзевяць асуджаных маюць непаўналетніх дзяцей.

Папярэдняя хваля "памілаванняў" была паўтара тыдня таму. Тады вызвалілі 14 чалавек, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, выкладчыцу Наталлю Дуліну, журналіста Ігара Карнея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.