Палітвязню Ігару Карнею перад вызваленнем прыйшоў рахунак за турэмную робу

Ігар Карней паказвае турэмную робу

Ігар Карней паказвае турэмную робу / Радыё Свабода

Журналісту-палітвязню Ігару Карнею перад вызваленнем прыйшоў рахунак за турэмную робу. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

"Перад нечаканым вызваленнем прыйшоў рахунак для аплаты шклоўскіх касцюмчыкаў, якія я атрымаў. Дзесьці 194 рублі трэба заплаціць. Спадзяюся, яны справяцца як-небудзь без мяне", — пракаментаваў Карней.

Таксама экс-палітвязень расказаў, як яго здымалі для прапагандысцкага фільма, які выйшаў на экраны 16 студзеня 2025 года. Ён паказаў вопратку, у якую быў апрануты падчас здымак. Карней кажа, што ў тым адзенні вельмі замёрз, бо 5 студзеня, калі ішлі здымкі, было холадна і мокра. Здымкі, паводле яго, працягваліся доўга, таму давялося памерзнуць.

Ігар Карней у сакавіку 2022 года быў асуджаны на 3 гады паводле абвінавачання ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні". Потым яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі і дадалі яшчэ 10 месяцаў калоніі. У чэрвені 2025-га ён быў вывезены ў Літву разам з яшчэ 13 вязнямі, у тым ліку Сяргеем Ціханоўскім і Наталляй Дулінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.